Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Рай даўно перанаселены
Рай даўно перанаселены
Рай даўно перанаселены
Ebook475 pages5 hours

Рай даўно перанаселены

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У рамане “Менада і яе сатыры” аўтар выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўключаная першая аповесць аўтара “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateSep 9, 2015
ISBN9789856906582
Рай даўно перанаселены

Related to Рай даўно перанаселены

Related ebooks

Reviews for Рай даўно перанаселены

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Рай даўно перанаселены - Алена Брава

    Змест

    МЕНАДА І ЯЕ САТЫРЫ

    РАЙ ДАЎНО ПЕРАНАСЕЛЕНЫ

    ДАРАВАННЕ

    БЯЗЛІТАСНЫ МОЙ ВОІН

    ЭФЕКТ ПРЫСУТНАСЦІ

    СОН ПІЯНЕРКІ

    КРУПНІК ДЛЯ МУЗЫ

    ВЯЛІКАЯ КІТАЙСКАЯ СЦЯНА

    Другі фронт мастацтваў

    Алена Брава

    РАЙ ДАЎНО ПЕРАНАСЕЛЕНЫ

    Раман, аповесці, апавяданні

    МЕНАДА І ЯЕ САТЫРЫ

    Частка першая

    Выдатніца

    1.

    У школе яе дакаралі за почырк: занадта вытанчаны, з бутонападобным «т» замест трохногага зэдліка, які належала выводзіць у сшытку, — яе «т», што тая гатовая выбухнуць пупышка, абяцала шалёнае несанкцыянаванае цвіценне, у той час як на школьнай клумбе кветкам прадпісвалася расці не вышэй за сярэд-нюю лінію. Зрэшты, ва ўсім астатнім настаўнікі былі ёю цалкам задаволеныя, чаго нельга сказаць пра аднакласнікаў з дзявятага «Б»: менавіта ў гэты «дружны калектыў» яна, нідзе і ні ў чым не растваральны асадак восьмага «В» (выпускнога класа, які імгненна растаў, нібы цукар, у масе гарадскіх СПТВ), прыйшла са сваім пух-лым дэрмацінавым партфелем першага верасня другога года ад пачатку васьмідзясятых. Хлопцы, зазірнуўшы на перапынку ў яе дзённік, загорнуты ў ахайную вокладку (ні кляксы, ні задумлівага малюнка на палях, падумаць толькі!), высветлілі, што адзнака «добра» з’яўляецца тут рэдкім госцем, а «дрэнна» і ўвогуле не начавала, пасля чаго адразу страцілі да яе ўсякую цікавасць. Дзяўчаты ўважліва агледзелі яе купленую навыраст форменную сукенку з латамі на локцях, пухнатыя каштанавыя валасы, якія яна чамусьці закручвала ў старэчую фігулю на макаўцы (альбо заплятала ў касіцы з белымі бантамі), баваўняныя, з «Дзіцячага свету», калготкі, што збіраліся ў складкі на каленках, як іх ні падцягвай, і з пагардаю адвярнуліся.

    Але што там — калготкі! Горш за ўсё быў выраз вачэй новенькай: нейкага натхнёнага суму і самаадданай гатоўнасці выкласціся дарэшты. Вочы, між іншым, былі колеру няспелага агрэсту, з густымі веямі і ружаватымі павекамі, заўжды прыпухлымі, нібыта пасля слёз, а скрозь скуру прасвечвалі блакітныя жылкі, што тая рачная сетка на новенькай контурнай карце па геаграфіі. Але ніхто не спяшаўся скіраваць свае ветразі да гэтага пятнаццацігадовага мацерыка, яшчэ не адкрытага і не нанесенага на карту. Юля — так звалі гаротнічку — з усяе моцы намагалася заслужыць адабрэнне класа: уцерлася ў світу прыгажуні Зоі Мардасавай, не-пераўзыдзенай спецыялісткі ў галіне апранах імпартных дзеў, на перапынках бегала ў шклозаводскую кулінарыю па пірожныя для Зоі ды цыгарэты для Сашы Сомава па мянушцы «Сэм», які, дарэчы, склаў пра бягунню вершык:

    Наша Юля лепш за ўсіх скакала,

    А ёй паставілі два балы!

    Што і казаць, выкладвалася яна занадта.

    Некаторыя ўжо чулі, што ў дванаццаць год выдатніца, не ўмеючы плаваць, скочыла з вышкі ў басейн, адкуль яе вылавіў багром настаўнік фізкультуры, — гэты «подзвіг» яна здзейсніла з-за любові да «англічанкі», усім вядомай зануды, якую празвалі Афеліяй за бясконцыя цытаты з Шэкспіра ды газавыя шалікі, што змяіліся за ёю па школьных калідорах разам са шлейфам мятнага лекавага паху.

    Падумаць толькі — з-за любові!

    2.

    Сумная (альбо вясёлая — як паглядзець) гэтая love-story адбылася ў правінцыйным горадзе, дзе кожны дзень і нават год настолькі падобныя адзін да аднаго, што ў абарыгенаў міжволі ўзнікае адчуванне вязкага сну, выкараскацца з якога можна толькі пераскочыўшы ў іншы сон, — пры дапамозе алкаголю, тэлебачан-ня альбо рамантычнага кахання, каму што больш даспадобы. З дзяўчынкай — прататыпам галоўнай гераіні — я ўпершыню сустрэ-лася на гарадской алімпіядзе па роднай мове, дзе мы прадстаўля-лі кожная сваю школу. У канцы «мерапрыемства» быў канцэрт, на якім чыталіся вершы: у асноўным дэкламавалі савецкіх тагачасных класікаў. Юля (магчыма, у яе было іншае імя) адзіная з усіх высту-пала з вершам уласнага сачынення. У памяць запалі радкі:

    Каб выжыў дзень, забіваюць зоркі.

    Не забівай мяне абязбольваннем!

    І яшчэ:

    Жыццё і Смерць маюць адзін і той жа твар.

    Штодня яго бачу перад сабою…

    Нешта там было пра востры срэбны дрот, нацягнуты над безданню, па якім яна ідзе да каханага, зрэзаўшы ў кроў босыя ступні. Верш называўся «Шчасце». Акрамя зместу, мяне ўразіў голас дэкламатаркі: звонкі, як бразготка, ненатуральна ўзбуджаны, ён мог бы належаць адной з тых жанчын на старажытна-грэцкай кераміцы, што танчаць з паглыбленымі ў сябе тварамі, апавітымі плюшчом тырсамі ў руках і змеямі на таліях.

    Героі ды гераіні антычных міфаў з’яўляліся на свет самым мудрагелістым чынам: са сцягна ці галавы бацькі-грамавержца, з кропель крыві кастрыраванага бога, а то дык і наогул — ад дотыку німфы да кветкі. Чаму ж галоўнай гераіні майго рамана не нарадзіцца з верша пра каханне, прадэкламаванага са сцэны дзяўчом-падлеткам?

    Школа, у якой вучылася Юля, знаходзілася побач з маёй. Я часта потым бачыла гэтую дзяўчынку. Прыгадваю, як яна самотна стаіць, відавочна ўражаная апошняю, ужо нетутэйшаю прыгажосцю, не, хутчэй, голым сэнсам, які нясе ў сабе восеньская, пастрыжаная ў манашкі алея: золата пад нагамі, чарноцце ўзнятых дагары галін. Неяк я сустрэла яе ў краме разам з маці — атлусцелай, з грубымі рысамі твару, падталым ля каранёў валос фальшыва-бландзіністым сумётам прычоскі ды скрыўленымі злосцю вуснамі, яна лаяла Юлю за штосьці так гучна, што ўсе навокал азіраліся, а дачка моўчкі глядзела ў падлогу і ўцягвала галаву ў плечы. Было відаць, што для яе тая сітуацыя цалкам звыклая. Часам яна гуляла па шклозаводскім парку, прыціснуўшы да грудзей кнігу, выбіраючы самыя цяністыя куткі.

    Відавочна, сяброў у яе не было.

    3.

    Што ж, чытач, сёння я не пацешу цябе сентыментальным распо-ведам. Я бачу маю гераіню застылым камарыкам у беспаветранай прасторы бурштынавай брошкі, станчэлым да павуціністага шкілеціка, абароненым адно празрыстаю, мядова-цягучаю абалонкаю вымыслу, якая з цягам часу робіцца зацвярдзелай, што той цэмент. Яна спачывае ў абдымках прыгожага сну, вырабленага Марфеем, пэўна, на заказ, бо калектыўны сон, які глядзяць з ранку да вечара жыхары гарадка па ўказцы ўвішных марфеяў мясцовага разліву, значна больш грубейшы за яе вытанчанае забыццё. У такім выпадку, па закону люстэркаў, ператвораная мною ў літаратурны персанаж, яна, мажліва, нарэшце набудзе рэальнасць — глебу пад нагамі, якой ёй так не хапала? Там, у сваім жыцці, пабудаваным ёю па законах літаратуры, яна раптам знерухомее і назаўжды застанецца з узнятай над парогам нагой — спынены кадр, бачны яскрава, як за імгненне да выбуху. А ў сюжэце, які зараз будзе разгортвацца на паперы (дакладней — на экране майго ноўтбука «Siemens Nixdorf»), Юлечка возьме ды і ачуецца ад ружова-ледзянцовага сну, выпрастае камарыныя крыльцы і кудысьці там узнясецца…

    Не, не выпрастае, не ўзнясецца. І не толькі таму, што промні яе і майго зроку, скіраваныя ў наша агульнае юнацтва скрозь лінзу мінулай эпохі, праламляюцца пад дужа рознымі вугламі, забяспечваючы зусім не аднолькавыя варыянты дыфракцыі (такія вось атрымліваюцца «пошукі страчанага часу»). Галоўнае ж паля-гае ў тым, што Юля сачыняла сваё жыццё, як раман, паклаўшы перад вачыма творы класікаў, што тая краўчыха-самавучка — чужыя лякалы, і пры гэтым мала дбала пра дэкарацыі сцэны, дзе мае адбыцца дзея, а правальную гульню іншых персанажаў і ўвогуле ў разлік ніколі не прымала, з незвычайнай лёгкасцю надзяляючы іх патрэбнымі ёй якасцямі. Яна так і не здолела ўцяміць, што жыццё аплецена сеткай паўсядзёншчыны і, як рака-віна глеем, пакрыта павуцінай звычайнага — тым, што не ўвайшло б у канчатковы тэкст ніводнага рамана. Рамантычны герой ачыш-чаны ад выпадковага і змешчаны ў штучнае асяроддзе, дзе час непраўдападобна ўшчыльнены; быццам праспіртаваны экспанат, ён можа заставацца ў пакоі альбо перамяшчацца ў абмежаванай прасторы, выконваючы зададзеныя аўтарам хімерычныя дзеянні. З жывым чалавекам такога не зробіш; ён заўжды будзе вытыр-кацца з-за межавых рыс фантома і крочыць сваім уласным шляхам, мімаходзь упэўнена трушчачы крохкія, як яечная шкарлупіна, замкі-збудаванні, у якіх вы былі намыліліся пражыць з ім усё жыццё і памерці ў адзін дзень.

    Усяго гэтага Юлечка не ведала, дый не жадала ведаць. Што ж, такая недасведчанасць ніколі не застаецца беспакаранай, і аўтар у дадзеным выпадку нічым не можа дапамагчы гераіні, бо абавязаны падпарадкоўвацца ўсё таму ж закону адбіткаў. Зрэшты, літарату-ра і жыццё даўно сталіся люстэркамі, змешчанымі адно насупраць другога, і цяжка вызначыць, які з адбіткаў сапраўдны; выявы, па-мнажаючыся, сыходзяць у бясконцую перспектыву.

    4.

    Займець сяброў у яе не атрымліваецца, хоць плач. Нават Таня Савіч, дачка прыбіральшчыцы, бедна апранутая, з вялікімі чырвонымі рукамі, займае ў іерархіі класа больш пачэснае месца, чым Юля. Што звычайна робіць чалавек, калі жадае быць заўважаным? Намагаецца вылучыцца з натоўпу. І яна пачынае пісаць школьныя сачыненні сваім почыркам. Яна не толькі настойвае на непрызнаным педагогамі бутонападобным «т» — яна яшчэ і апісвае тое, што адчувае, а не тое, што патрэбна! Спачатку настаўніца, прыгаломшаная выкшталцоным узорам цытат, аб’яў-ляе яе сачыненні лепшымі ў класе. Але гэта працягваецца нядоўга. Яе ўзнёслыя споведзі (піша ж яна так, быццам бы гэта — дзённік, не прызначаны для чужога вока) не да месца там, дзе флейта ра-мантыкі, гэтай прасцячкі, што з часоў Марсія сама здзірае з сябе скуру, не мае аніякіх шанцаў перад літаўрамі афіцыёзу.

    Дый клас у неўразуменні: навошта яна гэта робіць? Чаго прасцей: спісаць з крытыкі некалькі старонак пра тое, што Анегін, прыкладам, лішні чалавек — менавіта гэтага чакаюць ад іх настаўнікі. Здаецца, новенькая не разумее няхітрых правіл гульні і ў школьных сшытках выстаўляе на ўсеагульны агляд сваю душу, голую, як зародак, ледзьве прыкрытую каляплодным пухіром хрэстаматыйнае тэмы. Увішныя «харашысткі» гадаюць, што яна разлічвае ад гэтага мець, а яна проста імкнецца хоць да каго-небудзь дакрычацца ў іх special English school¹, што прыткнулася паблізу шклозаводскай трубы. (Славутая труба ўзвышаецца над імі карыкатурай на Вялікага Бэна ды плюецца кіслотным дымам, ад якога ў роце стаіць ёлкі прысмак, шкло ў вокнах робіцца брудна-жоўтае, а на капронавых панчохах настаўніц распаўзаюцца дзіркі). Тая шчырасць, з якой Юля выказвае сябе: пра дрэва ў парку, да якога ходзіць «на споведзь», пра «Месяцовую санату» у выкананні Гілельса, якую слухае — трэба ж! — толькі ў «сінім» пакоі, — насамрэч ёсць толькі спробаю з кім-небудзь зблізіцца. Але яе пачуццёвасць тут непрыстойная, як эксгібіцыянісцкія практыкаванні на падваконні.

    …Кожнага разу, калі літаратарка зачытвае ўголас Юліна сачыненне, за сутулаватай спінай выдатніцы адбываецца наступнае: Саша Сомаў кідае папяровы шарык у Зою Мардасаву, што ўздыхае над імпартным часопісам, Андрэй Лазоўскі, штатны блазан дзя-вятага «Б», дэманстратыўна крыўляецца, капіруючы літаратарку, сёстры-двайняты Рудаковы сінхронна пудраць і без таго лялечна-ружовыя пыскі. У гэтай бязмэтнай валтузні адчуваецца, між іншым, свядомая воля, клас яшчэ раз абвяшчае свой прысуд Юлі: яна — чужаніца! Нікчэмная зубрылка, яна спрабавала ўбіцца ў ласку сваёй заўсёднай гатоўнасцю даць спісаць задачку па хіміі — ні фіга, яе манеўр разгаданы. І колькі б яна ні намагалася прыкінуцца сваёй, колькі б ні паўтарала слоўцы класнага жаргону, — большасць ёй не давярае, і вось ён, выкрывальны доказ яе чужароднасці: сачынен-не са спасылкамі на пісьменнікаў, якія не вывучаюцца ў школьнай праграме, з незразумелымі нармальным дзевяцікласнікам «лі-рычнымі адступленнямі».

    «Табе падабаюцца сачыненні новенькай? — пытаецца ў Зоі Мар-дасавай стараста дзявятага «Б» Люда Грыневіч, пытаецца наўмысна гучна, каб Юля чула. — Ну і лахіня! І навошта загружае?»

    Тая паціскае ў адказ плечыкам. Прыгажуня Зоя марыць стаць афіцыянткай, мець жыццё вясёлае ды лёгкае, каб заезжы паэт абавязкова напісаў пра яе вершык, а яна між тым аблічвала п’яных. Ёй не да такіх дробязяў, як сачыненні нейкай няўклюды.

    Хутка настаўніца літаратуры пачне чытаць уголас узорна-паказальныя сачыненні старасты. Гэтая дзяўчына выдатна ве-дае, што трэба рабіць: па савецкіх святах яна дэкламуе добра пастаўленым у драмгуртку голасам «ідэйныя» вершы са сцэны, а потым паліць у прыбіральні, распавядаючы, як «класна кінула» увесь гэты «піпл». І ў сачыненнях яе прадпрымальная сляза скоч-ваецца менавіта ў патрэбным, грамадска значным і дазволеным хрэстаматыяй месцы. Змалку стараста разумее тое, пра што Юля пакуль не здагадваецца: зачэрпваць адтуль, дзе на мелкаводдзі плюхаецца залатая рыбка банальнасці, ёсць бяспройгрышны спосаб падабацца большасці, гэтаму самаму «people». І, дарэчы, асобным яго прадстаўнікам. Менавіта такой хаўкі, пальцам пханай, патрабуе гэты натоўп. Калі камусьці надта хочацца стаць тут сваім, трэба ўсяго толькі прыкінуцца пасрэднасцю. У гэтым Юля ў хуткім часе дасягне вялікага поспеху — яна ж зусім не дурніца! Неўзабаве ёй будзе не цяжка здагадацца, на якім пе-сенна-кумачовым пасажы пральецца сляза, на якім бадзёрым прапагандысцкім клішэ ўзнікне абурэнне альбо смутак. Яна зробіць малапрыемнае адкрыццё: пачуцці людзей выдрэсіраваны, як цыркавы сабака, і намуштраваны на пафас. Імі лёгка кіраваць пры дапамозе няхітрай галерэі вобразаў. Гэты вопыт спатрэбіцца ёй у будучым, калі ў тэатры ўласнага жыцця яна створыць цэлы шэраг мудрагелістых масак, прыдатных для спакушэння. Ство-рыць, але так ніколі і не здолее прыцерціся да іх шурпатага споду і насіць гэтыя брэнды з такой прыроджанай элегантнасцю, як тое робіць стараста класа. А пакуль што яна толькі спрабуе пераняць паводзіны тых дзяўчат, для якіх падабацца іншым так жа натуральна, як дыхаць. Выдатніца імкнецца прааналізаваць, расшчапіць на малекулы гэтую няўлоўную субстанцыю — жаночую прывабнасць — ды вывесці яе формулу. І як гэта ім удаецца: доўгі сеанс усмешкі, выгляд анёла, які, шкадуючы смяротных, схаваў свае асляпляльныя крылы? Можа, ёй паспрабаваць, як Зоя Мардасава, напусціць на сябе ганарлівую пыху альбо, капіруючы Кацю і Таню Рудаковых, напяваць мелодыі маладзёжных шлягераў, якія яна, дарэчы, цярпець не можа? Ёй здаецца, што, узводзячы вакол сябе ўсе гэтыя шчыты ды латы з паветра, нібыта сцены гатовай да абароны крэпасці, у якой захоўваюцца быццам бы неймаверныя запасы вады і ежы, яна абавязкова каго-небудзь зачаруе, а потым ужо апусціць з твару забрала, як апускаюць пад’ёмны мост над цытадэльным рвом, і — welcome, стомлены вандроўнік! — у імгнен-не вока стане САБОЙ.

    І хтосьці паставіцца да гэтага неабыякава.

    5.

    Вось яна ідзе дадому са школы. Позняя восень, як п’яная расхлістаная дворнічыха, корпаецца ў дварах, змятаючы брудныя папяровыя кветкі ды затаптаныя кумачовыя банты ў калюжыны (горад толькі што адсвяткаваў чарговую гадавіну рэвалюцыі). Дом, у якім жыве Юля, стаіць на скрыжаванні дзвюх вуліц — Стаханаўскай і Сацыялістычнай. Першая з іх у сямідзясятыя была заасфальтаваная, і неўзабаве бародавачнай нарасцю тут узнялася прысадзістая цагляная будыніна. Некалькі кватэр аддалі пера-давікам хімкамбіната, да якіх належала і маці выдатніцы, Галіна Іларыёнаўна. Астатнія занялі працаўнікі шклозавода, які пастаўляў амаль ужо фальклорныя гранёныя шклянкі ў афраазіяцкі свет (зрэшты, гранёнчыкаў выраблялася столькі, што з іх можна было да смерці ўпаіць саракаградусным напоем камунізму і «бра-тоў» з Лацінскае Амерыкі, а мо нават і пінгвінаў з Паўднёвага полюса).

    …Юля ўваходзіць у шклозаводскі парк. Некалі смараг-дава-зялёны, парк гіне ад атрутных выкідаў: кроны сосен зрабіліся пярэста-рыжыя і ўзімку нагадваюць аблезлыя лісіныя шапкі, густа прысыпаныя нафталінам. Нават шэрыя гарадскія птушкі, што даўно замянілі тут вавёрак, ад ёлкага заводскага дыму здаюцца брудна-рыжымі. Летняя эстрада даўно не ра-мантавалася, дошкі згнілі, фарба на лаўках аблупілася. Паблізу ад эстрады знаходзіцца напаўразбураны фантан, пабудаваны яшчэ ў сталінскую эпоху: на пастаменце ў сярэдзіне круглай яміны, якая калісьці запаўнялася вадою, басаногая дзяўчына ў лёгкай сукні і вянку з плюшча танцуе ў атачэнні двух мужчын з флейтамі. Скульптура істотна пацярпела ад дажджоў, снегу ды мясцовай шпаны, і цяпер цяжка дакладна вызначыць, што менавіта меў на ўвазе аўтар: танец менады з сатырамі або німфу, якая спакушае фаўнаў. (Настаўніца гісторыі, зрэшты, сцвярджае, што ніякія гэта не міфічныя істоты, а прадстаўнікі братніх закаўказскіх рэспублік). У танцоркі адбіта вуха і кончык носа. Яе позірк скіраваны на мужчынскую фігуру, якая ад-сутнічае: ад «героя» засталіся адно ніжняя палова цела ды вы-кручаныя ў танцы ногі. Другому танцору пашанцавала больш: у яго адбіта толькі галава (зрэшты, яна яму без патрэбы). На дне яміны — мешаніна з бітых бутэлек ды смецця: тут, на каменным борціку, звычайна ўладкоўваюцца аматары распіць пляшку-другую. Сляды разбурэння не перашкаджаюць Юлі па дарозе са школы нерухомець у гэтым цудоўным кутку і доўга аб чымсьці марыць.

    ...Неўзабаве выдатніца пакідае парк. Ногі гразнуць то ў пяску, то ў рэдкім глеі, калі Юля крочыць па Стаханаўскай вуліцы міма аднапавярховых драўляных баракаў, што будаваліся «горкаўскім метадам» — пасля працы і па выхадных (мясцовыя жыхары называюць яго «горкім»). Усю цэнтральную частку вуліцы займае вялізная лужына, берагі якой штогод падсыпаюць самі жыхары баракаў, інакш увесь гэты раён, пэўна, знік бы пад вадой, як Кіцеж. (Аднойчы ў час веснавой адлігі Юля, паслізнуўшыся на насыпе, звалілася ў брудную ледзяную ваду разам з партфелем і балалай-кай, калі вярталася cа свайго першага ў жыцці ўрока ў музычнай школе. Балалайку ўратаваць не ўдалося. На тым і скончыліся яе заняткі музыкай — на вялікі жаль, бо малады выкладчык-балалаечнік, чые доўгія валасы ды блакітныя вочы і паўплывалі на выбар музычнага інструмента, авалодаў думкамі выдатніцы не на жарт).

    Перасоўваючыся ў межах свайго цеснага сусвету (дзве вулі-цы — сістэма каардынат, дом на скрыжаванні — кропка адліку), Юля непазбежна рухаецца ў дурную бясконцасць. Але вось яна і дома. Выдатніца з цяжкасцю распранаецца ў вузкім калідорчыку, дзе рознакаліберныя рэчы месцяцца адна да адной усутыч, як на складзе камісіёнкі. У Галіны Іларыёнаўны даволі дзіўнае ўяўленне пра ўтульнасць. Здаўна тут «прапісаліся»: няспраўная лядоўня «Саратаў», прадушаная канапа без ножкі, дзіцячы гаршчок з інвен-тарным нумарам ясляў-сада «Сонейка». Над пуфікам з мэблевага гарнітура невядомай маркі вісіць, як пакалечанае крыло, анучны каляндар з сімволікай «Алімпіяды-80». Развітанне з любым з тых цудоўных набыткаў («Міленькія штучкі!» — кажа пра іх Галіна Іла-рыёнаўна) для маці падобна адсячэнню ўласнай рукі альбо нагі. Айчыннае барахло суседнічае з рэчамі «вытанчанымі»: на дзвярах сарціра бесперапынна эпатуе публіку хлопчык, які спраўляе малую патрэбу, на кухні смелым, амаль дысідэнцкім намёкам выглядаюць назбіраныя па знаёмых пустыя бляшанкі з-пад закар-доннага піва.

    Юля разаграе порцыю супу, зваранага маці на тыдзень (у каструлі, як адзінокая субмарына, плавае сіняя курыная нага), налівае чаю ў дзіцячы металічны кубачак і ўсаджваецца за пісьмовы стол. На стале — партрэт Армана Жана дзю Плесі кардынала дэ Рышэлье, выразаны з рамана Дзюма і любоўна ўстаўлены ў рамку: у самотнага і гордага кардынала, што ўвесь час адбіваецца ад мушынага клану мушкецёраў, яна была закаханая ў дзіцячым садку. Побач месціцца прайгравальнік грампластынак, над ім модная навінка — чорна-белы фотаздымак Уладзіміра Высоцкага, абдымаючага замежную русалку Марыну Уладзі. Здымак, набыты Галінай Іларыёнаўнай ў фарцоўшчыка за два рублі пяцьдзясят капеек, мусіць дэманстраваць, што гаспадыня кватэры — надзвычай дасведчаная ў культурных рэаліях персона. Але найгалоўнейшае сведчанне яе «інтэлігентнасці» — на кніжных паліцах.

    Кнігі для хатняе бібліятэкі маці падбірала не столькі пад колер шпалераў (яны ўсё ж калі-нікалі пераклейваліся), колькі ў тон раскошнай югаслаўскай «сценкі», дзеля якой Галіне Іла-рыёнаўне давялося перацягаць загадчыцы мэблевага магазіна не адну ўпакоўку пральнага парашка «Пунсовы ветразь». Мэбля глядзелася ў кватэры, як брыльянтавы пярсцёнак на паедзенай экзэмай руцэ. Каб неяк прыручыць гэтую імпартную прыгажосць, ад якой балелі вочы, як напачатку прастуды, Галіна Іларыёнаўна вырашыла запоўніць паліцы кнігамі. «Пунсовы ветразь» цяпер самаўпэўнена пракладаў шлях праз мёртвы штыль кніжнага ма-газіна, скіроўваючыся акурат да кабінета загадчыцы. Так дома ў Юлі з’явіліся творы Цвейга (карычневы пераплёт), важкі двух-томнік «Аповесцяў пра каханне» (вокладка з віньеткай) — у ім школьніца з прыроджаным пачуццём трагічнага адшукала «Грана-тавы бранзалет» Купрына і «Кветкі запозненыя» Чэхава, — ды томік Фітцджэральда (колеру антрацыт) з «Вялікім Гэтсбі». Усе гэтыя тамы, што нясуць у сабе такую дозу месяцовага яду рамантызму, якая здольна атруціць на ўсё жыццё і менш успрымальны арганізм, выдатніца адзін за адным цішком перацягвае ў свой пісьмовы стол...

    Маці тым часам выхваляецца перад таварышкамі па службе сваёй разумніцай-дачкой, якая марыць адно пра залаты медаль ды прэстыжны інстытут. Галіна Іларыёнаўна абсалютна не ў стане ўявіць, што тыя сотні тысяч кубаметраў выкідаў, якімі ў планавым парадку забруджвае паветра горада яе прадпрыемства, — нішто ў параўнанні з наркатычным газам, што ўдзень і ўночы, як у тры змены працуючы завод, выдатніца прапускае праз сябе.

    У тым узросце, калі душа больш падатлівая, чым воск, лёгка прыняць за жыццё, якога не ведаеш, яго літаратурныя адбіткі. Тым больш, калі навакольная рэчаіснасць нагадвае халтурны спектакль хранічна п’янага правінцыйнага рэжысёра, пастаўлены да чарговага партз’езда. Між іншым, кнігі, здольныя прышчапіць буйны парастак Юлінай сентыментальнасці да разгалістага дрэва грамадзянскасці, якая культывавалася ў тую пару ўсімі добрапрыстойнымі садаводамі ад літаратуры, дзяўчынка праглынае, гідліва зажмурыўшыся, як абавязковую яечню на сняданак. Тыя трывалыя, як крамлёўскія цагліны, тамы з серыі «Школьная бібліятэка», пераважна ў барвовых вокладках (катэгорыя трагічнага ў іх увянчана дазволенымі лаўрамі сацыяльнай патэтыкі), без энтузіязму штурмуюць Юліны аднакласнікі. Яе ж душа ўзворвае ніву пачуццёвага.

    …«Мы можам ніколі не сустрэцца больш. Але калі табе рап-там спатрэбіцца маё жыццё — прыйдзі і вазьмі…» Як у салодкім трызненні, яна патанае ў вобразах пазамінулай эпохі. Асабліва ўразіў яе «Ліст незнаёмкі» Цвейга — гісторыя маладой жанчыны, якая яшчэ школьніцай на ўсё жыццё пакахала «белетрыста Р.» і аддалася яму, а потым стала прастытуткай, каб утрымліваць дзіця, якое нарадзіла ад яго. Самым па-мазахісцку вытанчаным у сюжэце выяўлялася тое, што пры кожнай наступнай сустрэчы гэты надзіва няўважлівы спадар Р. лічыў, што перад ім зусім новая жанчына, і ніводнага разу так і не пазнаў сваю верную Незнаёмку. Як кальцыевая шкарлупіна над курыным зародкам, над Юляй цвярдзее абалонка страху так і не стаць Незнаёмкай для свайго «белетрыста Р.» Ёй ужо шаснаццаць! Дзе ж яно, яе Вялікае Кахан-не? Навокал адно шэрасць, таго і глядзі, жыццё прамільгне сярод убогіх дэкарацый, паміж Стаханаўскай і Сацыялістычнай! Быццам бы нейкі далёкі сваяк пасылае ёй штогод да дня народзінаў аднолькавыя віншавальныя паштоўкі з абавязковымі ўмоўнымі ружамі, — без колеру і паху, нібыта кветкі на паштоўцы, з’яўляюц-ца немаведама адкуль гады яе юнацтва (атрымай і распішыся!), надзіва падобныя, няйнакш, наштампаваныя ў тыпаграфіі Паліт-выдату. Адкуль жа ў жыцця такая безліч безгустоўных паштовак?

    І калі яны нарэшце скончацца?

    6.

    Скончыліся яны ў той дзень, калі над горадам паплыў неда-рэчны пах валяр’янкі. Чаму — недарэчны? Справа ў тым, што на мясцовай фармацэўтычнай фабрычцы настойку валяр’янкі гатавалі выключна ўвечары. Пэўна, дырэктар быў філантропам і жадаў землякам хаця б уночы забыцца напоўніцу на той жудасны ландшафт, у які ператварыла некалі ціхі і зялёны правінцыйны гарадок шпаркае развіццё «планавай эканомікі». Зранку ж гара-джане звычайна дыхалі пахам антыбіётыкаў, ад якога слязіліся вочы ды пяршыла ў горле; у той цудоўны шлейф жыццярадасна ўпляталася астматычная нота плавікавай кіслаты з труб шкло-завода, прыпраўленая тонкім амбрэ сінтэтычных мыйных сродкаў. Але тым ранкам жыхары горада замест звыклай хімічнай амброзіі адчувалі ачмуральны пах супакойлівага настою і паціскалі плячыма ў неўразуменні: няйнакш, штосьці пераблыталася ў гарадскім гадзінніку.

    У школьных парадках гэтаксама нешта парушылася. Вось ужо звініць званок на ўрок ваеннай падрыхтоўкі, але ніхто не спяшаецца мянціць пра абарончую моц СССР і раз’юшана тыркаць ме-талічнай указкай у плакаты, на якіх атрутнай кветкай распускаецца воблака атамнага выбуху. І вось у клас, рухаючыся, нібыта на шарнірах, як рабатызаваная статуя Камандора, уваходзіць кіраўнік «ваенкі». Уваходзіць са спазненнем на шэсць хвілін — неве-рагодна! Палкоўнік у адстаўцы не адказвае на «здравияжелаем», не дае каманды «вольна». Стаіць, цяжка дыхаючы, сашчапіўшы рукі за спінай, абвіслыя зморшчыны на барвовым твары трасуцца, як у ратвейлера. Пачалася вайна з ЗША — здагадваецца Юля. Яна нават перастае адчуваць звыклую ранішнюю млявасць. Палкоўнік, робячы натужлівыя глытальныя рухі, паведамляе, што савецкі народ пацярпеў незаменную страту... памёр Гене-ральны сакратар ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР... чатыры разы Герой Савецкага Саюза... і г. д. — безліч тытулаў. Дзіка прароўшы «сміррррна!» (Юля аж здры-ганулася), педагог абвяшчае хвіліну маўчання.

    Выдатніца стаіць каля сваёй парты не дыхаючы. Чутно, як паміж рамамі б’ецца нейкая ідэйна хісткая муха, якая своечаcова не заснула. Палкоўнік пільна ўглядаецца ў твары, шукаючы крамолу. Раптам Юля адчувае: з ёю адбываецца нешта жахлівае. Яна зараз засмяецца! У адчаі яна паварочваецца да Тані Савіч, суседкі па парце. Зірнуўшы на скажоны твар выдатніцы, тая пырскае са смеху. Спробы ўшчыкнуць сябе за сцягно не даюць належнага выніку. Між тым, стараста Люда Грыневіч, што прыгожа застыла ў вобразе грамадзянскага смутку, пачынае дзіўна кашляць. Твар Сашы Сомава, які стаіць, выпрастаўшы рукі па швах, са шкляным позіркам (Саша збіраецца ў ваеннае вучылішча, яму патрэбна добрая характарыстыка), паступова чырванее...

    «Прэч з класа!»

    Жалезная ўказка лупіць па парце выдатніцы. Божа, які жах! Яна падхоплівае партфель.

    «Заўтра прыйдзеш з бацькамі!!» — равуць ёй у спіну трубы Страшнага Суда.

    Юля вылятае ў калідор. Бязглузды смех да спазмаў у жываце, да цемнаты ў вачах распірае яе, ён ірвецца вонкі з усіх пор яе скуры. Як вихри враждебные, яна праносіцца па прыступках уніз, імчыцца міма «чырвонага кутка» з расцягнутым уздоўж сцяны лозунгам «КАМУНІЗМ — НАША МЭТА!», міма настаўніцкай, куды дырэктарка англійскай спецшколы якраз вядзе за распухлае вуха чарговую бунтарку-дзесяцікласніцу, што адважылася парушыць асновы асноў ды пракалоць мочкі вушэй, у якіх — скандал! — красуюцца новенькія завушніцы; міма «шклянкі» піянерскага пакоя, што нагадвае акварыум, у якім плавае ў паўзмроку гіпсавы бюст Правадыра, і дае нырца ў душную цямрэчу гардэроба, на шчасце, не зачыненага. Нарэшце выдатніца можа разрагатацца ўголас...

    Дзень смерці Правадыра стане для Юлі адным са шчаслівейшых дзён жыцця. Ніколі — ні раней, ні потым — яна не спазнае такога трыумфу, такога ўсеагульнага захаплення. Калі, перачакаўшы ў гардэробе ўрок ваеннай падрыхтоўкі, яна з’явіцца ў клас, усе будуць старацца паціснуць ёй руку, а непрыступная ганарліўка Зоя Мардасава нават падорыць часопіс «Равеснік» з каляровымі ілюстрацыямі, зрэшты, дрэннай якасці.

    А пакуль што, утульна ўладкаваўшыся сярод куртак і паліто класа, Юлечка раздумвае пра ўчынак старасты, якая напісала ліст (зразумела, на англійскай мове) генеральнаму сакратару кампартыі ЗША, поўнаму сляпцу. У лісце паведамлялася пра тое, што яна, Люда Грыневіч з 9 «Б», гатова аддаць яму свае здаровыя вочы, каб паскорыць камуністычную рэвалюцыю ў Амерыцы. Тэкст быў надрукаваны ў «Камсамольскім пражэктары», а потым і ў раённай газеце, і пра ўчынак старасты даведаліся ўсе. Сур’ёзна наморшчыўшы лоб, Юлечка раздумвае, ці вартая перамога камунізму ва ўсім свеце таго, каб ніколі не бачыць дрэў, кветак, не чытаць кніг. (Урэшце, праз месяц стараста была вылучана ў бюро райкама камсамола — і мэта ліста ў Амерыку праяснілася. Але тады, у цемры гардэроба, Юля яшчэ не разглядзела такой яе дальназоркасці).

    Ва ўсялякім выпадку, выдатніца таксама з радасцю аддала б свае вочы. Не, не дзеля камуністычнае рэвалюцыі, — а калі б яны спатрэбіліся аднаму чалавеку…

    7.

    Улетку Юля праходзіла вучэбную практыку ў канцылярыі гарадскога суда. Я лёгка магу ўявіць, як яна стукае, збіваючы пальцы, на дагістарычнай «Маскве». Далікатныя пальчыкі выдат-ніцы параспухалі і баляць, яна непрыкметна мажа іх падушачкі сілікатным клеем; цяпер пальцы нібыта здранцвелі — зрэшты, гэта мала дапамагае. Адпрасіцца дамоў, як зрабіла б любая нар-мальная дзяўчына, ёй і ў галаву не прыходзіць. Карэтка машынкі дзіка ўзвывае, як трактар, што забуксаваў у глінішчы, адбіткі літар нагадваюць п’яненькіх трактарыстаў мясцовага калгаса «Маяк камунізму», калі Юля старанна выстуквае прысуд раскрадальніцы сацыялістычнай маёмасці — шматдзетнай маці, якая вынесла з калгаснага сховішча вядро бульбы. У канцылярыі стаіць гвалт, як у жаночай лазні, і такая ж духата. Начальніца штодня даганяе і пераганяе самую сябе ў несупыннай спробе аказацца адначасова ў двух месцах — за сваім сталом і ў суседнім прадмагу, дзе «выкідваюць» то бляшанкі з тушонкай, то дэфіцытныя сасіскі. Аднойчы ў кабінет уваходзіць ён — гадоў трыццаці сямі, шыракаплечы, але з выразным жывоцікам. Народны суддзя. Уздыбленыя наўсторч валасы на патыліцы надаюць яму хлапечы выгляд. «Што, бацюхна, усё цвіцем?» — вітае ён Юлю. Гэтую фразу (ён не вынаходлівы ў сэнсе кампліментаў) яна цяпер будзе чуць штораз, калі ён зойдзе ў канцылярыю. Як яе завуць, ён так і не пацікавіўся. Але яна адчувае хваляванне ўжо ад таго, што ўладальнік аголенага мяча правасуддзя (фрэйдысцкія аналогіі з’яўляюцца без запрашэння) зрабіў ласку яе заўважыць. Яна раптам набывае нейкую каштоўнасць ва ўласных вачах! Выдатніца ўпотай разглядае валаскі, што стаяць тырчма на яго макаўцы, і знаходзіць у тым знак патаемнага дысідэнцтва і прыхаванай гатоўнасці праігнараваць кодэкс, у прыватнасці, шлюбна-сямейны. Бо ён, зразумела, жанаты, аб чым недвухсэнсоўна сведчыць заручальны пярсцёнак на правай руцэ. Нягледзячы на гэта (а мо, і менавіта з тае прычыны) яна піша яму па вечарах палкія лісты, якія хавае сярод старонак раманаў. Практыка скончыцца, але выдатніца будзе прыходзіць у суд усю восень і зіму, як па раскладзе: двойчы на тыдзень.

    8.

    Убачыць Ягоны твар. У ружовым штучным футры, у кішэні якога зліпся ў камяк салодкі арахіс — яе ўлюбёны ласунак — яна стаіць пад Яго вокнамі. Жоўтыя прастакутнікі вокнаў (зімой у судзе рана запальваюць святло) падобныя да раскладзенага пасьянса, вынік якога, на жаль, прадвызначаны. Асмялеўшы, яна падымаецца па лесвіцы ў залу судовых пасяджэнняў. У калідорах савецка-партыйнае Феміды, наскрозь прадзьмутых скразнякамі капеечных сварак ды скончаных лёсаў, увесь час тоўпяцца нейкія азызлыя мужыкі ў расхлістаных ватоўках ды ўвішныя маладзічкі ў паношаных «дзюмісязонных» паліто. У гэтым натоўпе, што патыхае часнаком ды курывам, Юлю не пазнае нават начальніца канцылярыі. Не заўважае яе і Ён — у поўнай адпаведнасці з класічным сюжэтам.

    …Сёння ў судзе разглядаецца справа прызыўніка, які ў дзень праводзінаў у шэрагі «несокрушимой и легендарной» вырашыў пакатаць сяброў і, будучы нападпітку, скраў грузавік і выпадкова наехаў на жанчыну на дзявятым месяцы цяжарнасці. Плод, вагой у тры кілаграмы пяцьсот грамаў, мужчынскага полу, па заключэнні экспертаў, загінуў ад асфіксіі ў целе смяротна траўміраванай маці. Шлейка баваўнянага фартуха Юлі трапеча на левым плячы, як матылёк-махаон, — так моцна калоціцца ў яе сэрца. Прызыўнік замест ташкенцкай «вучэбкі» ды закіду адной спякотнай ноччу ў паўднёва-азіяцкую краіну атрымае дзевяць гадоў строгага рэ-жыму, і невядома яшчэ, што лепей. Дзесяцікласніца, якая сядзіць у апошнім радзе (галоснасць — вядомы прынцып савецкага правасуддзя, і справа слухаецца адкрыта), таксама зняволеная, але пажыццёва. Яна сама сабе і вязень, і вязніца. Свой пухлы дэр-мацінавы партфель выдатніца прыціскае да форменнай сукенкі, каб схаваць латку на прыполе. Яна ганарыцца невыпадковым супадзеннем картаграфіі латак: менавіта так прыкрывала старую зацыраваную сукенку закаханая ў белетрыста Р. школьніца, калі падымалася па лесвіцы дома, дзе жыў Ён. Юля скапіравала гэты жэст, яна ўяўляе сябе цвейгаўскай Незнаёмкай, патаемна закаханай; як тая маладая жанчына, яна мае намер (зразумела, калі скончыць школу) нарадзіць ад Яго дзіцёнка (зразумела, хлопчыка). Бацька ніколі пра сына не даведаецца. Дзяўчынка вычытала ў даведніку для цяжарных, што трэба загадзя рыхтаваць сябе да кармлення грудзьмі, і ўжо ўшыла ў свой станік нулявога памеру кавалачкі махровага ручніка, каб скура на смочках загрубела. Але гэтага, на яе думку, недастаткова (выдатніца калі штосьці робіць, дык без хітрыкаў): прымаючы ванну, яна не забывае выконваць работу над памылкамі і да чырвані націрае

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1