Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Інтэрпрэтацыі
Інтэрпрэтацыі
Інтэрпрэтацыі
Ebook140 pages1 hour

Інтэрпрэтацыі

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Мастацтвазнаўца, па сутнасці, — інтэрпрэтатар, “перакладчык” твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.
Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу.
Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як “замураваць” мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час. Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateSep 10, 2015
ISBN9789856906667
Інтэрпрэтацыі

Related to Інтэрпрэтацыі

Related ebooks

Related categories

Reviews for Інтэрпрэтацыі

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Інтэрпрэтацыі - Міхаіл Паграноўскі

    Адсутнае беларускае мастацтва

    МІКАЛАЙ ПАГРАНОЎСКІ

    ІНТЭРПРЭТАЦЫІ

    ЧАРОЎНЫ СВЕТ НАТАЛЛІ ПАПЛАЎСКАЙ

    Мастацкае жыццё ў Мінску надзвычай багатае і разнастайнае. Дастаткова ўспомніць апошнія выстаўкі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Аматары мастацтва ўбачылі сучасны польскі партрэт са збору Радамскай галерэі, жывапіс сучаснага аўтара з Югаславіі Міліча ад Мачвы, а зусім нядаўна закрылася выстаўка славацкага мастака Марціна Бенкі (са збору Славацкай нацыянальнай галерэі ў Браціславе).

    І вось яшчэ адна падзея: у канцы верасня ў залах Дзяржаўнага мастацкага музея БССР адкрылася выстаўка графікі Наталлі Паплаўскай. Імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. На многіх мовах свету выдадзеныя кнігі з ілюстрацыямі Н. Паплаўскай.

    На выстаўцы — ілюстрацыі да твораў Р. Кіплінга, Ш. Перо, В. Гаўфа, А. Ліндгрэн, зборнікаў «Балгарскія казкі», «Беларускія народныя казкі», «Казкі майго дзяцінства» Э. Межэлайціса.

    Як пэўную ўдачу мастачкі трэба адзначыць работу над кнігамі беларускіх аўтараў — І. Мележа «Людзі на балоце», М. Танка «Вярба і верабей», Я. Брыля «Апавяданні».

    З асаблівай цеплынёй Н. Паплаўская ілюструе беларускія народныя казкі. Можна смела назваць вельмі абаяльнымі вобразы герояў казак «Дзядок», «Музыка», «Яблынька», «Андрэй за ўсіх мудрэй». Тут мы бачым дабрыню і мудрасць, сціпласць і тонкі гумар, на якія так багаты беларускія людзі.

    Мастачка глыбока разумее рамантызм душы дзяцей, яна закаханая ў навакольны свет і глядзіць на яго вачыма чалавека, які захаваў дзіцячую шчырасць. Менавіта таму вобразы, створаныя ёй, так кранаюць сэрцы дзяцей, а дарослым даюць магчымасць успомніць тое, што мы страцілі.

    Паплаўская жыве ў чароўным свеце, але казачныя вобразы іншы раз пераплятаюцца з рэальнымі. Здаецца, што герояў графічнага цыкла «Палессе» мы ўжо сустракалі ў казцы «Дзіва».

    Творчы партрэт мастачкі быў бы няпоўны, калі гаварыць толькі пра кніжную графіку. Н. Паплаўская плённа працуе і ў галіне станковай графікі.

    Мастачка любіць вандраваць. Як вынік гэтых падарожжаў мы бачым цікавыя цыклы, выкананыя ў рознай тэхніцы: «Прырода і дзеці», «Браслаўскія матывы», «Прыбалтыка», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Яны належаць усім». Але цыкл — гэта не даніна модным уплывам, гэта перш за ўсё жаданне больш глыбока спазнаць і паказаць тую ці іншую з’яву навакольнага свету.

    Як і ў кожнага чалавека, у Н. Паплаўскай ёсць свае любімыя мясціны — гэта Браслаўшчына з яе непаўторнымі краявідамі. Невыпадкова ў мастачкі амаль што кожны год з’яўляюцца новыя творы, звязаныя з гэтым цудоўным куточкам айчыны. У цыкле «Помнікі культуры і архітэктуры Беларусі» час, здаецца, спыніўся. Мастачка ўважліва разглядае помнікі нашай гісторыі, нашай спадчыны.

    У апошні час мастакі здзіўляюць нас новымі нязвыклымі формамі, адчуваннем дынамізму сённяшняга дня. Творы Н. Паплаўскай не ўражваюць, здаецца, навізной, і ўсё ж яны запамінаюцца: мастачка валодае тонкім пачуццём колеру, ад яе акварэляў нібы патыхае цёплым летнім ветрыкам, што прынёс з сабою водар кветак, лугавых траў і лясоў роднай зямлі.

    Плённая праца Н. Паплаўскай адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, медалём і дыпломам Францыска Скарыны, але самая галоўная ўзнагарода — гэта шчаслівыя і ўдзячныя вочы дзяцей і дарослых, што прыйшлі паглядзець на цудоўныя творы.

    Газета Знамя юности, 1986

    ЗЯМЛЯ Ў ЦЭНТРЫ СУСВЕТУ

    Здзівіць сучаснага чалавека, асабліва творамі мастацтва, цяжка. Многія аўтары вынаходзяць розныя сродкі, каб зацікавіць гледача, і некаторыя часам дасягаюць пэўнага поспеху.

    Васіль Баранаў не шукае новых тэхнічных сродкаў, не здзіўляе і навізною тэмы, але ўсё ж яго графічныя аркушы прыцягваюць увагу аматараў хараства. Ягонае мастацтва няспешнае, нібы павольная плынь глыбокай раўніннай ракі.

    Першыя самастойныя творы малады мастак зрабіў у рэалістычным ключы. Дастаткова ўспомніць аркуш «Крык» з яго дыпломнай работы (1987). Мы бачым вялікую прастору поля, зацярушанага снегам, цёмныя шаты дрэў, хаткі, бездань цёмнага неба і, на пярэднім плане, сароку — вястунку нейкай бяды. Тут рэзка і драматычна сустракаюцца святло і глыбокія цені, што надае твору напружанасць, нават надрыў.

    У адным з аркушаў гэтага ж цыклу, «Спевы роднага краю» (1987), бачым трохпланавую кампазіцыю. На пярэднім плане паўстае студня, дакладней, фрагмент студні: мастак быццам прапануе гледачу самому дабудаваць яе. Нерухомыя купы дрэў на дальнім плане навяваюць спакой, але моцныя кантрасты святла і ценю (гэты прыём мастак выкарыстоўвае даволі часта) разбураюць ідылію спакою; і толькі вазок з сенам, які няспешна цягне конь, ды постаць чалавека надаюць раўнавагу гэтаму краявіду. Графічны аркуш кампазіцыйна не замкнёны ні злева, ні справа і пры жаданні можа быць падоўжаны ў любы бок. Узнікае складанае ўражанне ізаляванасці гэтага куточка зямлі і, адначасова, неабсяжнай яе прасторы.

    Рэальныя краявіды Васіль Баранаў даводзіць да высокага абагульнення, ён нібыта «выпадкова губляе» нязначныя акалічнасці і пакідае на паперы толькі найзначнае, амаль што сімвал. З «маленькай» рэчы нечакана нараджаецца вялікі эпічны вобраз, і трэба сказаць, што гэта не канкрэтны лес, не канкрэтная вёска, гэта часцінка нейкай таямніцы, якую глыбока перажыў сам мастак пры сузіранні навакольнага свету. Вёска сярод палёў і пералескаў паўстае як вобраз усёй беларускай зямлі.

    У 1990 годзе пачалася серыя графічных аркушаў, прасякнутых рэлігійнымі матывамі («Анёл», «Пахвала беларускім святым», «Іаан Хрысціцель»). Дагэтуль мастак працаваў у тэхніцы афорта, сухой іголкі. Натхнёны ідэяй хрысціянскай еднасці, ён шукае адпаведныя манументальныя формы для яе ўвасаблення. І выбірае гравюру на дрэве. В. Баранаў выступае ў новай працы не толькі як цудоўны знаўца гэтай тэхнікі. Ён знаходзіць асабістую інтанацыю ў выказе тэмы і здабывае самастойнасць як мастак. Не цураецца ён і фальклору. Беларускія фальклорныя матывы арганічна ўваходзяць у графічныя кампазіцыі «Калядная зорка», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Чорная кераміка Такарэўскага».

    Як мы ўжо заўважылі, пачынаў В. Баранаў у рэалістычным напрамку, але праграма, на якой быў выхаваны малады мастак, здаецца, вычарпала сябе. На змену акадэмічнай школе прыходзіць эксперымент, і тады з’яўляюцца «нечаканыя» малюнкі алоўкам, вельмі складаныя і далёкія ад рэальнасці. Хутчэй за ўсё, гэта пошук самога сябе на шляху да абстракцыі.

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1