Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Мінакі
Мінакі
Мінакі
Ebook260 pages2 hours

Мінакі

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

На першы погляд, “Мінакі” — гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх законах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта самым належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі б быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік.
Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх самнасам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateSep 10, 2015
ISBN9789856906674
Мінакі

Related to Мінакі

Related ebooks

Reviews for Мінакі

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Мінакі - Алексей Талстоў

    Другі фронт мастацтваў 

    Аляксей Талстоў

    МІНАКІ

    | РАМАН |

    1

    Уся гэтая сытуацыя ўжо пачынае напружваць.

    Сёньня ўва сьне быў на нейкім сквоце. Ва ўсялякім выпадку, іншых асацыяцый такое памяшканьне не выклікала. Усё як мае быць: ноч, абшарпаныя размаляваныя сьцены. Жанчына, што там жыла — відаць, старая знаёмая — распавядае пра тое, як яны зрабілі рамонт. Паказвае другі паверх. Мяккае сьвятло. Крыху зялёнага колеру ў паветры, відаць пафарбаваныя дошкі. Пасьля мы спускаемся ўніз, і ў пакойчыку каля лесьвіцы чыста і прыбрана. Старыя фатэлі і канапа накрытыя коўдрамі і разнастайнымі посьцілкамі. Усё пахатняму. Сапраўды, цяпер усё куды прыемней за мінулы раз. Толькі вось калі ён быў?..

    Але жанчына стамілася, пажадала добрай ночы і пайшла класьціся… Прыемных сноў… Ноч. Надпісы ды карцінкі. Жывыя сьцены. Ніжняя палова будынка, відаць, так і заставалася незанятай. Адна бітая цэгла ды бруд. Пад лесьвіцаю быў нізкі праход, але там — іржавыя краты…

    А крыху пазьней — можа, некалькі хвілінаў прайшло — я стаяў ды назіраў, як яшчэ адзін нібыта мой стары знаёмы палівае са шланга сабаку. Сьвятла амаль не было, толькі бляклая лямпачка над дзьвярыма пад стольлю. Сабака стаяў у паўзмроку, нечакана спакойны ды нават у некаторай ступені абыякавы. Але яго даўно трэба было памыць. Хтосьці пафарбаваў чатырохлапага ярка-блакітным аэразолем. Толькі сабака… сабака выглядаў настолькі спакойным, што, падаецца, аніякая фарба, аніякая вада — нічога ў гэтым сьвеце ня здолела б яго патурбаваць.

    Я памятаю, што разьвітаўся. Відаць, сказаў: Дабранач, таварышы, — і таксама пайшоў спаць. Але ці так мне сьнілася, ці па-іншаму?.. Часам яшчэ ў гэтыя шэрагі карцінак трапляла лецішча, ці, можа, гэта ўжо з іншых кінахронік? А калі надышла раніца, я выйшаў праз зачыненую на замок браму. Трэба было знайсьці гародніны. Відаць, рушыў на рынак, але цалкам верагодна, што гэта быў гіпэр. Ніколі дагэтуль па гіпэрах не хадзіў, таму дакладна не скажу. Памятаю, як сьціскаў у далоні бульбіну, глядзеў на яе ды зьдзіўляўся ейнай роўнасьці і бездакорнасьці.

    Сынтэтыка.

    А пасьля позірк выхапіў твар эскімоса, які выбіраў сабе дыню. Зморшчыны, усьмешка.

    Добрыя вочы глядзелі на мяне…

    Што гэта і адкуль гэта? Неяк усё дзіўна і незразумела. Чаму пачаў менавіта з гэтага — ня ведаю, папросту прыгадаў ды ўсё. На самой справе ня надта гэта і сымбалічна, проста, як ёсьць. Але не пра гэта. Пра тое, што пазьней я расказаў гэты сон людзям і знайшоў куды больш цікавай самую іх рэакцыю на мой расказ. Маўляў, ня трэба ўжываць столькі псыхадэлікаў; спроба сканструяваць, ці ўзгадаць, цытату з Кун-цзы; Arizona dream Кустурыцы; Гроф (а ён тут да чаго?)… усё жыцьцесьцьвярджальна ды з усьмешкай. Размовы дзеля размоваў, жарцікі. Ну добра, можа, усё так і ёсьць, але што тычыцца мяне, то ўсё ж такі сабака круты быў. Самы круты! І дзед з дыняю добры такі. А што да самога тлумачэньня — беспэрспэктыўная гэта справа, плюсіка не атрымалася. Ды і што тут, шчыра кажучы, можна было высьветліць пры дапамозе словаў, пры дапамозе цытатаў і прозьвішчаў? Здаецца, таварышы, што чагосьці мне так і не зразумець.

    А значыцца гэтак і трэба!!!

    Чалавек за кадрам сьмяецца, але ўсе глядзяць на галоўных герояў, маладых, энэргічных, тых, што так самааддана згараюць у полымі жарсьці ды каханьня… ну і ўсялякай іншай фігні, канечне.

    Але чалавек за кадрам іх нават не заўважае, усьміхаецца таму, што за сьценкаю сьпявае маленькая суседзкая дачка. Адразу на ўспамін прыходзіць Лысая сьпявачка Іянэскі, але чаму — ізноўку незразумела. Там зусім не пра гэта, ці пра не… Мазгі больш ня хочуць слухаць гэтага ідыятызму. Яны саскокваюць ды папускаюцца, быццам увогуле ні пры чым.

    — Памяць?

    — Што памяць?!

    — Лайно — твая памяць! Блакітны барбос усіх нас пераможа!

    Але яшчэ тут, здаецца, Васілёк быў. Толькі дзе ж гэта ён падзеўся?..

    — Бяжы, бяжы, Васілёк! Пагуляй з сябрамі! — казала маці і пачынала думаць пра вячэру, але пакуль толькі думаць, час яшчэ быў. Жанчыне давялося навучыцца плянаваць і эканоміць, самой вырашаць усе пытаньні. Мужа больш не было, і, хоць яна і не хацела гэтага прызнаваць, праблемаў паменела. Застаўся толькі сын, ейны ўлюбёны хлопчык, адзіны сэнс і адзіная надзея ў жыцьці.

    І дворыкі вось усе гэтыя засаджаныя крывымі дрэўцамі. Яблынькі? Так, відаць, што яны. А яшчэ Ісусікі на іх укрыжаваныя, быццам экспанаты ў музэі. А ўзімку тэтрапакі на галінах. Чалавек клапоціцца пра птушак. Так. Вось які чалавек добры! І па пад’ездах, калі на вуліцы халадно, а так на лавачках ці каля школы на стадыёне. Выглядае натуральна, што тут скажаш. І паўскрываць чарапкі хлопчыкам з чужога раёна — сьвяты абавязак сына чалавечага. Пераламаць усё, што магчыма, а пасьля пад пільным позіркам участковага прасіць прабачэньня ды плакаць. Такое жыцьцё ў гэтых дворыках. Сябручкі-кумпячкі…

    Толькі вось сяброў у пацанёнка, лічы, што ўвогуле і не было. Калі суседзкія хлапчукі разьвязвалі ў двары вайнушку, то яго заўжды забівалі першым. Каб не замінаў. А пасьля, канечне, пачынаюцца іншыя гульні, у якія з Васькам гуляць было зусім не цікава. Ды і што за справа нармальнаму хлопцу да такога чма?

    — Ды лох ты тупарылы! Зразумеў, сука?! Гэта ты, падла, пра нас зашасьцярыў, што мы на перапынку паліць ходзім! Што, не, мля?! Шо ты некаеш, сука?! Зубы ціснуць?!

    А так усё нармалёва. Усё папросту выдатна. Жыцьцё ішло так, як мае ісьці, ды зрэдку знойдзецца ў ім хіба які-небудзь адносна роўны прамежак. Яры, поўныя крыві, сьлёз ды ванітаў… Няма чаго казаць, можа, такое стаўленьне сапраўды ёсьць перабольшаньнем. Мы ж людзі. Такія мы ёсьць, не заўжды схільныя ўдумвацца ды лішні раз прыглядацца… Ну, не сваім быў Вася, не сваім! Ня тым, пра каго можна сказаць …Э, мля, Васёк, братуха, ёлы-палы… Ды і наўрад ці было б цікава пра гэта расказваць, калі б усё было ў парадку, бязь нейкіх там адметнасьцяў. Нам усім патрэбнае гэткае адчуваньне выключнасьці. Нейкая своеасаблівасьць, нават вычварнасьць, бо бяз гэтага ніяк, не чапляе. Але абавязкова мусіць чапляць ды перці, ды папросту ах ды ваў.

    Толькі вось нах! Пра ўсё гэта можа быць трошкі пазьней, калі да слова прыйдзецца. Калі іншых справаў ня будзе…

    А цяперака папросту неабходна стаяць, прыхіліўшыся да сьцяны. Абапірацца плячом аб жоўтую тынкоўку. Хавацца ў арцы ад верасьнёўскага дажджу, даставаць з кішэні памяты пачак, шукаць запальнічку. Думаць пра штосьці такое, пра што думаюць на працягу вечнасьцяў. Тысячаў неспакойных вечнасьцяў, мільёнаў неардынарных ды часам вельмі амбітных маладзёнаў. Гэта такая натуральная патрэба, што цалкам адпавядае сытуацыі. Гармонія. Аўм. Час — вецер, лёгкі ды ненавязьлівы, ледзьве кранае галіны. Але дождж… Ён, так бы мовіць, нейкі своеасаблівы адбітак кволай ды неразьвітай, ледзьве здольнай трымацца на нагах, маладой Васілёвай душы.

    Ды і на самой справе, што такое душа? Што людзі маюць на ўвазе, калі вымаўляюць гэтае слова? Душа. Падаецца, што гэта толькі нейкая абстракцыя, але разам з тым ёсьць жа штосьці ў гэтым тулаве такое, што немагчыма памацаць, што немагчыма папросту выдаліць ці замяніць. Але і ня скажаш з упэўненасьцю, што гэта ёсьць такое насамрэч, — такія сполахі мазгавой актыўнасьці, безумоўна, уласьцівыя кожнаму індывіду. Справа ў тым, што ў адных яны працякаюць з меншай інтэнсыўнасьцю (што сустракаецца куды часьцей), а ў іншых, улічваючы асаблівасьці разьвіцьця псыхікі, здольныя нават выклікаць паталёгію. Апошняе, зрэшты, калі браць статыстыку, сустракаецца даволі рэдка. Як мы бачым, усё можна вытлумачыць, усё можна зрабіць зразумелым, разабраць па частках, вывучыць і г.д., але Васілёк… Васілёк.

    Ён вельмі любіў гэтую арку. Нічога такога незвычайнага ў ёй, канечне, не было, але калі на вуліцы пачынаўся дождж, яму было прыемней перачакаць тут. Тыповая арка тыповай сталінкі ў цэнтры. Толькі гэта, і ўсё. Але карані ўжо чапляюцца за сьвежую глебу і дзіўнае дрэва неабгрунтаваных каштоўнасьцяў расьце сабе і расьце. Насамрэч Васю ўсё зразумела. Для яго пытаньняў няма, ну, хіба толькі тады, калі ён сам іх ставіць. І канечне, адразу можа знайсьці адказ ці аднесьці да шэрагу рытарычных. Усё ў хлопца пад кантролем.

    А маці сваю ён забіў бы, нават не задумваючыся. Калі б толькі магчымасьць такая прадставілася. Яна ж у яго сука яшчэ тая, карова тупарылая з абліччам гэтым сваім адвечнапакутніцкім. І бацьку менавіта яна ў магілу зьвяла. Тупасьцю сваёй бабскаю ды недарэчнай клапатлівасьцю. Сука!..

    Юнак падносіў цыгарэту да вуснаў і характэрна зводзіў бровы. Напэўна, стары ягоны рабіў так жа, але ў Васілёвым жыцьці яго ніколі не было, і думаць пра гэта цяпер… Ну, можа і трэба было часам узгадаць, але зусім нецікава. А навошта займацца тым, што табе нецікава? Простыя пытаньні — простыя адказы. Унутраны дыялёг, як сьціплая кампэнсацыя недахопу ў зьнешніх зносінах. Усё вельмі проста.

    У гэтым двары ўжо зь месяц мянялі трубы. Камунальныя службоўцы панагналі тэхнікі ды перарылі ўсё навокал. Дзіцячай пляцоўкі як не было. А крыху далей на дзьвюх лаўках, што стаялі адна насупраць другой, па-ранейшаму зьбіраліся жанчыны і мужчыны сумнеўнай зьнешнасьці. Імі маладыя матулі заўжды палохаюць дзяцей… і сябе.

    Толькі Васю было зусім ня страшна і ня брыдка. Ён зацікаўлена глядзеў, як будаўнікі лаяцца з сінякамі і наадварот. Ды ўсе навакол настолькі перакананыя ў сваёй праваце, што папросту немагчыма!.. Не крычы… Але зараз усё ж такі трэба было стаяць тут, трэба было падпіраць сьцяну, і па шчырасьці, сёньня яго гэтыя крыкі напружвалі. Не да таго. Няўжо надышоў канец стрытовай рамантыкі? Можа быць, нешта ў ім нарэшце пачало зьмяняцца? Хто можа адказаць, хто можа ведаць…

    (лысая сьпявачка за сьценкай)

    Ніхто ніколі ў жыцьці нікога ні да чаго. Сытуацыя такая, што даводзіцца секчы ад пляча. Няма часу на разважаньні ды высьвятленьні падрабязнасьцяў. Схапіўся за нешта, выцягнуў ды перажыў. А пасьля выкінуў ды рушыў далей. І зусім ня думаеш. Ні пра што ня думаеш, бо часу няма. Бо ўсё адно.

    А ўвогуле сьцены — гэта найпрыгажэйшае ва ўсёй архітэктуры. Ідыёцкая думка? Не?! Ну, папросту для Васіля так яно і было насамрэч. Хлопец папросту захапляўся сьценамі. Яшчэ яму падабаліся такія тыповыя заводзкія, напрыклад, сьцены вялізных прадпрыемстваў, якія было відаць здалёк. А таксама бліскучыя плястыкавыя сьцены гіпэрмаркетаў. І яшчэ жалезабэтонныя пліты платоў. Менавіта такія, як на будоўлях новых станцый мэтрапалітэну. Гэткая маналітнасьць хвалявала. Васілёк заўжды адчуваў нейкую ўзьнёслую энэргію, што зыходзіла ад іх. Нейкі сымбаль непераможнасьці чалавечага духу. Вядома, што адным з улюбёных фільмаў быў The Wall, але гэта, зрэшты, тыпова. А нетыповасьць? Нетыповасьць была менавіта ў гэтым паэтычным успрыманьні сусьвету. (вельмі сьмешна). Можа, часам нават занадта паэтычным. Але галоўнае — усё для хлопца адразу набывала сэнс, нават нягледзячы на тое, што часам пазбаўлялася рэальных якасьцяў. Такая прага ірацыянальнага мусіла б выклікаць хваляваньне, але не было ў каго, ды менавіта таму не было і праблемы. Хлопец з празьмерна багатым унутраным сьветам пэрыядычна занырваў у яго з галавою і не сьпяшаўся паказвацца на паверхні.

    Высокакваліфікаваныя дзеці роднай плянэты…

    Белыя кветкі на паламаных галінах. Атрута.

    Словы. Словы. Мэгатоны словаў. Бэмц!

    Ты мне вось што скажы, даражэнькі ты мой…

    Панна Марыя на сцэне…

    Зьбянтэжаныя вожыкі ды іх сябры пад коламі хуткай дапамогі. Пад коламі з аптэчкі хуткай дапамогі… дажджамі…

    Родненькія вы мае!

    Шкляначка звышсакрэтнай чыстай неразьведзенай вады.

    А сінякі знаходзілі дзесьці яшчэ на адну, ды не саромеючыся сваіх адвечных пакутніцкіх твараў, цягнуліся за шчасьцем. Васілёк стаяў ды паліў, ды глядзеў на дождж. Глядзеў на самаходы ды парасоны, што праплывалі па вуліцы, на сьцены ды вокны, на рэклямныя плякаты, на захапленьне і радасьць, на фарбы і вялікія прыгожыя літары, разглядаў дзіўную бурлівую паверхню лужыны. Гарачае летняе сонца папаліла ўсё лісьце, пакінуўшы ветру ды ападкам палёгку ў працы. Арка была вялікай, ды месца ставала ўсім. Сьпінжакі размаўлялі па тэлефонах, абяцалі ды ўсьміхаліся. Твары бабулек маўчалі. Аранжавыя строі дворнікаў, хусткі жанчын ды жоўта-сівыя вусы мужычкоў, людзі размаўлялі пра людзей, болей ім было і ня трэба.

    Але нарэшце вада скончылася, нехта перакрыў кранік… і ўсё пачалося ізноў.

    — Нават ня думай да мяне дакранацца!

    — …што?! То бок, дакранацца?

    — Не рабі выгляд, што не разумееш! Вылюдак!!! Я ўсё бачу! Усім вам трэба адно. Усе

    вы, сукі, хочаце забраць маю душу! Што, ня так?!!

    — П-пра што вы кажаце?.. Я нічога не разуммею. Мы нават не знаёмыя.

    — А ты што, яшчэ і знаёміцца зьбіраесься?! Я даўно заўважыла, як ты тут, казьляціна, шыесься! А ні гуя, сука! Не атрымалася!!! Ну што, не чакаў?!! А?! Не чакаў, гаўнюк?!! Толькі варухніся, вылюдак, толькі паспрабуй!!!

    — Не крычыце! Не крычы!.. Што вы ад мяне хочаце?!! Пакіньце мяне ў спакоі! Не крычыце!!! Не!..

    Халоднае лязо вельмі доўга гуляла ў паветры. Занадта доўга для таго, каб яе супакоіць. Зусім маленькі кавалачак сталі ды прыгожыя даўгія пальцы, што нэрвова сьціскалі штампаванага кітайскага цмока.

    Я віншую Вас! Вы выйгралі супэргульню!

    І ўсе разышліся. Усе вярнуліся да сваіх справаў. Ізноўку ўчапіліся ў свае жыцьці, нібы баючыся іх выпусьціць. Але ўсё гэта нармалёва. Васілёк таксама адарваўся ад сьценкі, мацюкнуўся пра сябе, абцер пабелку з курткі ды рушыў, рушыў, рушыў. Усё ж такі навокал адразу неяк пасьвяжэла. Добра, што пакуль яшчэ ня так халодна. Можна нават было падумаць, што на вуліцы ўсё яшчэ жнівень, ускраек лета, што зачапіўся вузкім абцасам за сталёвыя краткі на падлозе ля ўваходу ў падземку. Невядома што… Канечне, восень не магла пакінуць Васіля абыякавым. Яна сама па сабе давала куды больш задавальненьня, чым гэты ідыёцкі інстытут. Туды хлопец хадзіў толькі таму, што так хацела маці, ды і так — папісаць чаго на парах, а збольшага падпіць півалды з аднагрупнікамі. Так бы мовіць, падтрымаць кампанію. І тое не асабліва рэгулярна. А як жа яшчэ можна, калі на вуліцы палаюць дрэвы, а пад скураю раскаленай лаваю кіпіць усё тая ж маладая кроў. Па-іншаму і немагчыма.

    Насамрэч хлопец даволі хрэнова прыжываўся ў кампаніях ды праз гэта часта плакаў і дэпрэсаваў, толькі, можа, менавіта так ён і хацеў жыць. Можа, вось гэты стан і быў для яго натуральным? Скрайні рамантык-радыкал, што з задавальненьнем навешвае сабе на твар маску і з асалодаю назірае за тым, як пакрысе ўсё менш заўважнымі робяцца швы, як з цягам часу разгладжваецца скура. І калі ня ведаеш, дык ужо і не адрозьніш, дзе яна ёсьць, гэтая сапраўднасьць. Толькі ўсе гэтыя сьцены насамрэч існавалі толькі дзеля таго, каб іх руйнаваць. І ў гэтым была галоўная тэма Васілёвай сутнасьці. Падавалася, што чым большая плошча, тым глабальней усё можна зьмяніць, тым далей скокнуць. Прастора ўяўляла сабой патэнцыйную магчымасьць для стварэньня, для творчасьці ды самавыяўленьня. Пустэча, якую трэба запоўніць. Неадкладна трансфармаваць у што-небудзь сьцьвярджальнае, штосьці са знакам +. Хацелася. Вельмі хацелася быць чалавекам, быць значным і… сапраўдным. Непасрэдна браць удзел ува ўсім гэтым, у такім розным і неадназначным. Хацелася перажываць, разрывацца на кавалкі, перапаўняцца пачуцьцямі, гарэць агнём у вачах, ды нарэшце пакінуць гэтую хворую звычку турбавацца пра тое, чаго яшчэ не было, пра цьмяную і ненадзейную будучыню!.. А навокал жа… Навокал штосэкунду адбывалася столькі ўсяго рознага, столькі цікавага, столькі, як падавалася, вартага ўвагі, што ў хлопца ледзьве ставала моцы стрымлівацца.

    Стрымлівацца — асноўнае патрабаваньне, закладзенае падчас выхаваньня нашчадкаў. Абавязкова ўдзячных нашчадкаў. Стрыманасьць — як найлепшая якасьць чалавека. Канечне, гэтыя патрабаваньні пасьля выходзілі бокам, але штосьці зьмяняць у такім выпадку звычайна ўжо позна. Заўжды позна.

    Угу. Угу… кропелька… Маленькая кропелька сарвалася з хмаркі ці аднекуль яшчэ і ўпала ў лужынку. У ёй лісьцейкі, піўныя корачкі, фігня ўсялякая, недапалкі. Чаго толькі там не сустрэнеш!.. А кропелька як была вадою, так і засталася. Была маленькаю ды самотнаю, а апынулася разам з усімі… лужынкаю сталася… Дожджык жа прайшоў — вось адкуль кропелька!

    Васілёк крочыў па вуліцы і кранаў позіркам гзымсы і вадасьцёкі, адпраўляў у апошнія палёты жоўтае лісьце. Слухаў песьні самаходаў і выпадковых людзей. Тэлефонныя размовы заляталі ў вуха і пакідалі своеасаблівы фон у думках. Кавалкі фразаў, бязьзьвязная мазаіка горада, пад завязку набітага інфармацыяй. Запоўненага эмоцыямі і фактамі, рэакцыямі і пяшчотаю апошніх цёплых праменьчыкаў. Усе былі на сваіх

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1