Хвоі гавораць
By Кузьма Чорны
()
About this ebook
У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі.
Read more from Кузьма Чорны
Млечны Шлях Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗаўтрашні дзень Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛявон Бушмар Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПошукі будучыні Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Related to Хвоі гавораць
Related ebooks
Лісце каштанаў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗязюля пракукуе заўтра... Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПляц волі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМінскі напрамак Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПалёты самотнага птаха Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКруг Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНепрыручанае рэха Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПоўны збор твораў. Т. 6 Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛюдзі і маланкі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзве душы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНеруш Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСядзіба Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСечка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГісторыі пра Мінск і ваколіцы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПоўны збор твораў. Т. 5 Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПасля рэвалюцыі_2 Rating: 0 out of 5 stars0 ratings1813 Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsРазбурыць Парыж Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗаходнікі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКліч роднага звона Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБлізкае і далёкае Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБелая муха, забойца мужчын Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМінакі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНіякай літасьці Валянціне Г. Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЦіша Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsРазламашкі майстра Люфта Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМы з Санькам у тыле ворага Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДагератып Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзікае паляванне караля Стаха Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНочы на плябанскіх млынах Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Reviews for Хвоі гавораць
0 ratings0 reviews
Book preview
Хвоі гавораць - Кузьма Чорны
Кузьма Чорны
Хвоі гавораць
Апавяданне
Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу выдавецтва.
Электронная кніга падрыхтавана па выданні:
Кузьма Чорны
Хвоі гавораць /Кузьма Чорны. – Менск: БДВ, 1928. – 112 с.
Упершыню апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» 9 траўня 1926 года.
У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі.
© ТАА Электронная кнігарня
, 2016
I
Смех – часта дзындра* сумных настрояў і сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасці пры маіх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць – значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў.
* Дзындра – шлак.
Мне важна слухаць яго выказванні аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што і для яго гэта палёгка, і я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькі думае... А што яго нешта мучыць, гэта відаць па ім. Што ў яго?
Гэта не ёсць мая пустая цікаўнасць, гэта жаданне блізасці з гэтым чалавекам.
«Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь» – хочацца сказаць мне.
А ён маўчыць. Звесіў босыя ногі з насыпанага над канавай вала, укрытага пажоўклай травой, і глядзіць уніз. Там, на дне гэтай неглыбокай і вузкай канавы, трава таксама жоўтая, але большая; відаць з яе конскую спарахнелую сківіцу з некалькімі зубамі і з вялікаю чорнаю мухаю; збоку паточаны мурашкамі дробны, як пыл, жоўты пясок. Я гавару першы:
– Мусіць, халады