Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Лявон Бушмар
Лявон Бушмар
Лявон Бушмар
Ebook137 pages1 hour

Лявон Бушмар

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе — сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateFeb 27, 2016
Лявон Бушмар

Read more from Кузьма Чорны

Related to Лявон Бушмар

Related ebooks

Reviews for Лявон Бушмар

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Лявон Бушмар - Кузьма Чорны

    Кузьма Чроны

    Лявон Бушмар

    Аповесць

    Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу выдавецтва.

    Электронная кніга падрыхтавана па выданні:

    Кузьма Чроны

    Лявон Бушмар : аповесць: для ст. шк. узросту / прадм. М. Тычыны. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 198 с. — (Бібліятэка школьніка).

    ISBN 978-985-02-0915-3

    Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе — сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».

    © ТАА «Электронная кнігарня», 2016

    Раздзел першы

    I

    Звераватую панурасць Лявону Бушмару перадаў бацька – княжацкі дробны арандатар. Памёр ён тады, калі Расея ваявала з немцамі. Акрай таго лесу, які ўсё жыццё сваё вартаваў яго бацька, арандаваў ён ад князя добрую дзялянку зямлі. Калі ажаніўся i аддзяліўся ад бацькі – забудаваўся на арэндзе, усё ў лік арэндных выплатак князю. Гэта быў стары моцны, як дуб, пражыў ён на свеце год, мусіць, з дзевяноста i рабіў усё да самых апошніх дзён сваіх. Нават казалі, што гадзін за дзве да смерці з'еў яшчэ пару цвёрдых антонавак – гэтак сканаў у памяці i без думак пра смерць; доктара пры ім не было ніколі, ад самых малых дзён i аж да сканання. Не любіў ён дакторскіх лекаў, зваў гэта прымхаю, панскаю выдумкаю, хоць паноў сам не цураўся. Не верачы ў дактароў, ён гаварыў, што чалавек павінен як мае быць працаваць, колькі трэба выспацца, у меру, смачна з'есці – i тады будзе здароў. Калі прыязджаў, бывала, у свае лясы князь, ён, разам з іншымі княжацкімі дзедзічамі i гэтакімі, як сам, дробнымі арандатарамі, заўсёды з'яўляўся ў маёнтак – стаяў там з усімі перад ганкам па гадзіны дзве без шапкі, пакуль выйдзе павітацца з імі князь. Тады цалаваў князю ў калена (у руку цалавалі толькі самыя буйныя дзедзічы i маёнтаўскія фундатары) i ішоў адразу дадому, ніколі не застаючыся пагаварыць з людзьмі.

    Малады ваўчок – Лявон быў ужо дарослы хлопец тады, калі памёр бацька, але яшчэ ў салдаты не папаў праз гады свае. Незадоўга да смерці бацька колькі раз гаварыў яму:

    – Ты, сынку, глядзі, каб не папасціся адно ў войска, а калі вайна зацягнецца, дык i пагатоў пра гэта думай, што ж, я ўжо век свой пражыў, можа, i не будзе мяне хутка на свеце, дык думай сам. Калі прыйдзе пара iсці ў салдаты, дык напрамілуй Бог старайся як-небудзь выкруціцца. Можа, грошай трэба будзе паткнуць доктару ці якому іншаму гаду, дык што ж ты зробіш. Трэба дык трэба! Я сам не служыў, грашыма адкупіўся, i нябожчык дзед твой ад рэкрутаў захаваўся: некалькі год засаб стуляўся, часамі, расказваў, цэлы тыдзень пралежыць, бывала, у хляве пад гноем; дык не канечне i табе iсці служыць ліха ведае за што чорту лысаму.

    А калі вайна была з палякамі, Лявону прыйшла ўжо была пара iсці ў войска, але так усё iшлося, што не лішне ён i клопату ўжываў, каб не iсці то адступленні, то наступленні, то прыхоўваўся крыху, так яно i сыходзіла. Толькі калі ўжо вайна канчалася, выйшаў быў загад такі, што ўсім дэзертырам будзе даравана, калі ў тры дні самі з'явяцца. У Лявона, вядома, i ў думках не было з'яўляцца, ды, можа, i не чуў ён пра гэты загад, седзячы, як воўк, у сваёй лясной гушчырні, але з блізкіх залесных хутароў два хлапцы сабраліся ехаць i яго падгаварылі:

    – Дурны ты, што ты выгадаеш, калі будзеш сядзець дома! Можа, неўзабаве, кажуць, замірэнне будзе, дык доўга служыць не давядзецца, а так – усё роўна не падаруюць.

    – А ці праўда, што цяпер нічога не будзе?

    Яму паказалі друкаваны загад. I хоць ён чытаць не ўмеў, але друкаванай паперцы паверыў i такім чынам праслужыў у Чырвонай арміi нешта з год. Расказвалі, што чырвонаармеец з яго выйшаў несамавіты. Страляў ён добра (разам з бацькам найлепшымі паляўнічымі былі), але палітграмата – дык гэта была для яго пакута. Чытаць яго таксама ледзьве-ледзьве навучылі, але ж калі ён пасля вярнуўся дадому, дык адразу i гэта забыўся.

    У арміi папаў ён у тую часць, якая кагадзе з фронту прыйшла. Стаялі раней у казармах, а пасля выйшлі з іх.

    Сярод лясоў i поля Лявон Бушмар павесялеў, стаў вастрэйшым на слова, а то раней, у горадзе, у казармах быў надта ўжо панурым i маўклівым. Часамі слова ад яго выцягнуць нельга было. Сярод гэткага збору людзей i гарадской таўкатні ён адчуваў сябе, як мядзведзь за сталом у пакоях. Некалькі разоў за ўсю службу ён прасіў усё аднаго ж таварыша напісаць да мацеры ліст:

    – Напішы ты, будзь ласкаў, ліст мне дадому, я табе аддзякую.

    З гэтага «я табе аддзякую» заўсёды смяяліся ўсе яго таварышы i раз нават вывелі яго з цярплівасці.

    – Які тут можа быць смех! А што ж ён павінен мне пісаць, ці што? Або ты мне, або я табе – што рабіць? Усякі сам i для сябе толькі можа рабіць што i калі сам захоча.

    – Ты зусім, Бушмар, не калектыўны чалавек, – сказаў хтосьці з таварышаў.

    На гэта ён нічога не адказаў, унурыўся i лёг на свой ложак, адвярнуўшыся ад усіх. Лiста ў той дзень ён пісаць ужо не захацеў. Лiст напісалі на другі дзень, калі той таварыш, што пісаў заўсёды яму, сам падышоў да яго:

    – Ну дык давай, Лявон, напішам, ці што?

    Лявон пачаў дыктаваць:

    – Дзякуй Богу жыў, напішы, здароў. Нудна па доме, i няхай не збывае жарабіцы i рабіць каго найме, пакуль я прыйду, каб не рашаць гаспадаркі...

    Маці раз прыслала была яму пасылку. Дык ён дастаў з пасылкі самы большы сыр i падышоў да таго таварыша, што заўсёды пісаў яму:

    – Вазьмі, будзь ласкаў, сыр. Ты заўсёды мяне слухаеш, калі я прашу цябе напісаць дадому.

    Таварыш пакрыўдзіўся:

    – Так, па-таварыску, дык я вазьму, а калі гэта заплата, дык не хачу.

    Лявон Бушмар, як бездапаможнае дзіця, аглянуўся навокал. Высокая постаць яго крыху прыгнулася ад нейкай як бы нецярплівасці, непаразуменне было ў вачах.

    – Вазьмі, – яшчэ раз сказаў i працягнуў у руках сыр.

    – Не вазьму. Давай усе гуртам яго з'ямо.

    Ён не ведаў, што рабіць з сырам, схаваць яго назад ці пакінуць на таварышавым ложку, але тут сам таварыш дапамог яму – забраў сыр, i тут жа ўсе гуртам з'елі яго. З таго часу Бушмар яшчэ большым ваўком зрабіўся, а яму яшчэ больш сталі надакучаць.

    – Не калектыўны ты чалавек. Звераваты.

    – Дзікі i нялюдскі.

    – Ты ж ніколі чалавеку, каб прыйшлося, не паможаш, калі ў таго не будзе чым адплаціць табе.

    Бушмар раз у такі момант усхваціўся i размахнуў сваімі шырокімі плячыма. У адну руку згроб нешта з траіх i шпурнуў на блізкі ложак. Кароткая шыя яго густа пачырванела, ён моцна i шумна дыхнуў. Тады з ім ужо мала загаворвалі. Твар яго стаў жорсткім, бровы часта ссоўваліся.

    Калі выйшлі з горада, дачыненні між ім i таварышамі сталі лепшымі. Бушмар стаў сам загаворваць з усімі, але не быў ніколі ў вялікім гурце любіў адзіноцтва i нават кватараваць застаўся ў сялянскай хаце адзін, без таварышаў. Ён тут трохi здружыўся з гаспадаром хаты. Калі льга было ад службы, вельмі ахвотна ішоў у гумно малаціць i тады ажыўляўся:

    – Чалавек без работы не можа доўга быць, хiба толькі спрадвечны лайдак або каторы змалку не прывык.

    Тады ж нейк раз ён, разгаварыўшыся, прызнаўся гаспадару, што трохi каецца, што пайшоў служыць:

    – Не ведаў, што гэтак доўга зацягнецца. Чорт ведае чым займайся тут. Хiба гэта работа!

    Ён вельмі рваўся цяпер дадому.

    II

    На ціхім небе стылі зоры. Вiльгаць iшла з лясоў i туманамі асядала на голую зямлю, перад світаннем маўчала поле; злазячы ў рэчку, бялелі на чорнай зямлі лапіны апошняга снегу.

    Над самай рэчкаю, на ўзгоркаватым яе беразе, высока над змрочнымі паплавамі, узнімалася няроўная сцяна лесу. Дарога ў лес iшла праз рэчку, цераз мост, з поля i паплавоў. На дарозе ў лесе было чорна i ціха. Таму пад нагамі ў чалавека звонка i мокра трашчала леташняе лісце. Чалавек ішоў паволі, нёс за плячыма клунак. Часамі ён прыпыняўся, дзе дрэвы разыходзіліся ад дарогі i над палянкай ніжэй звісала зорнае неба. Чалавек як бы прыглядаўся ці прыслухоўваўся да чаго. Стаяў так хвіліны са тры i зноў ішоў далей. Ступаў ён моцна, але хада яго была лёгкаю, хоць i ўтомленаю, так, як ходзіць чалавек па роднай зямлі.

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1