Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
()
About this ebook
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, на працягу ўсяго падарожжа за вамі будуць сачыць прадстаўнікі спецслужбаў, не даваць спакою абчытаныя мінскія клашары, хворыя на птушыны грып, і чырвоная маска смерці. Паважаныя пасажыры, не забывайце аплочваць праезд, на лініі працуе бязлітасны кантроль, які карае злоўленых безбілетнікаў кампаставаннем ніжняй губы.
Related to Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
Related ebooks
На заснежаны востраў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЖанчына і леапард Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsPlay.by Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАпавяданні розных гадоў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПа жывых сьлядах даўно памерлых продкаў: палявыя нататкі капача Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАнаталогія Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsШчарбаты талер Rating: 5 out of 5 stars5/5Разламашкі майстра Люфта Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМы з Санькам у тыле ворага Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГняздо-2 Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПадарожжа на край ложка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПрысак і пожня Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЁн прыходзіў з дажджом Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЯблыневы Маёнтак Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛісты да брата Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМінакі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзяцел і дупло Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБелая муха, забойца мужчын Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsТолькі не гавары маёй маме Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПтушкі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДагератып Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsВаражбіткі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКрыштальная ноч Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsІсусавы вучні Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзіцячы маніфест Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsУ пошуках Карлсана Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНавелы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗкімбы-зымбы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСмута Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГісторыя хваробы Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Reviews for Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
0 ratings0 reviews
Book preview
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза - Андрэй Пакроўскі
ПЕРШАЯ ЧАСТКА
Без галавы
Аднойчы я пайшоў у школу без галавы. Кажучы шчыра, гэтае аднойчы пасля таго аднойчы здаралася ўжо не аднойчы і не двойчы, і нават больш, чым тройчы. Гэта ператварылася спачатку ў добрую традыцыю, а потым ужо і ў звычку, ад якой немагчыма пазбавіцца нават з дапамогай спецыяльных пластыраў.
Ведаеце, часам, бывае, прачнешся а сёмай і думаеш: можа, лепей яшчэ паўгадзіны паваляцца, зэканоміўшы час на сняданку, галенні і водных працэдурах?.. Менавіта ў адну з такіх раніц гэта і здарылася. Я ўстаў з ложка, а галава засталася ляжаць на падушцы. Яна так салодка спала, што вы б самі не наважыліся абудзіць яе. Я накрыў галаву коўдрай, каб не замерзла, і пагладзіў па шчацэ. Няхай яшчэ паспіць, падумаў я. Пасля скіраваўся на кухню, наліў у шыю два кубкі гарачай кавы і пайшоў апранацца. Усё было як звычайна, апроч таго, што капялюш я не надзяваў, бо навошта капялюш, калі галаву ты пакінуў дома.
Сёння на вуліцы часцяком можна сустрэць чалавека без галавы. Гэта нават не ўспрымаюць як фізічны недахоп. Людзям без галавы ўжо не саступаюць месца ў трамваі, без галавы не праедзеш па ільготным талоне за палову кошту. Раней усё было інакш, на мяне азіраліся, паказвалі пальцам, нават адзін раз праверылі дакументы.
Праз усю гэтую ўвагу на першы ўрок я, вядома, спазніўся. Гэта была матэматыка, якую я вельмі не любіў, а яна адказвала мне ўзаемнасцю.
Клас у нялюдскіх пакутах вылічваў значэнне дыскрымінанта.
— Ты спазніўся на дзесяць хвілінаў. Дзённік на стол, — сказала настаўніца, нават не паглядзеўшы на мяне.
— На жаль, я забыў яго.
— А галаву ты не… — фразу яна скончыць не здолела, бо мой выгляд яе, напэўна, вельмі здзівіў.
Так, вучань без галавы — гэта зусім не тое, што вучань з галавою…
Яна моўчкі загадала мне ісці на месца, махнуўшы рукою ў бок маёй парты, дзе я ўжо трэці год сядзеў з завучкай і шасцёркай Наталкай Прайгерман, якую з невядомай прычыны кахаў, а яна, у адрозненне ад матэматыкі, аніяк не жадала адказваць мне ўзаемнасцю.
Мой першы дзень без галавы праляцеў, як адно імгненне. І вось я ўжо зноў ля свайго ложка, а галава так і ляжыць на падушцы. Я пагладзіў яе па шчацэ, лёг побач і ў хуткім часе заснуў.
З тых часоў усё болей навучэнцаў нашай школы пакідалі свае галовы ў хаце. Гэта з цягам часу ператварылася ў нешта кшталту моды. Дырэкцыя спрабавала змагацца, але, як і ў выпадку з джынсамі, барацьба скончылася безвынікова. Адзінае, што яны здолелі зрабіць, — дык гэта прымусіць усіх насіць на грудзях бэйджык з іменем, прозвішчам і групай крыві.
Дзень нараджэння
Аднойчы Аляксей пайшоў у школу і не вярнуўся, тады мама сказала ягонаму малодшаму брату Лёшу, каб той схадзіў і даведаўся, што здарылася, але Лёша таксама пайшоў і не вярнуўся. Мама пачала хвалявацца і хацела ўжо адправіць па дзяцей тату, але вырашыла, што рызыкаваць не трэба. «Лепш наробім новых», — сказала яму мама, і яны адразу пайшлі ў спальню.
Праз дзевяць месяцаў нарадзіўся я. Вельмі добра памятаю той дзень, у мяне быў Дзень нараджэння. Мама спякла торт, прыйшлі госці: дзядуля, бабуля і мой сябар Гарык, які быў на год старэйшы за мяне. Ён падараваў кніжку. Не скажу, як яна называлася, бо назву тады прачытаць не змог (не было пад рукою акуляраў для чытання). Дзядуля падарыў мне абанемент у басейн, бабуля — кацянё. Тата прыйшоў у касцюме Дзеда Мароза. Трэба адзначыць, што Дзед Мароз прыходзіў да мяне потым даволі часта, бо мой тата працаваў Дзедам Марозам. Ён заўсёды атрымліваў шмат лістоў, таму мы амаль не куплялі туалетнай паперы. На мой першы Дзень нараджэння тата падарыў мне ровар. Падарунак мне надзвычай спадабаўся, я быў так уражаны, што нават анямеў і не размаўляў потым гады два. Я паваліўся на падлогу і пачаў раўці. Не падымаўся я даволі доўга, пакуль не навучыўся хадзіць.
Праз шэсць гадоў мяне адправілі ў школу. Я вельмі баяўся туды ісці, бо добра ведаў сямейную гісторыю. Лепей пагуляю трошкі, падумаў я і рушыў у адваротны ад школы бок. Ішоў доўга, некалькі разоў зварочваў, перабягаў праз дарогу, заходзіў у нейкія