Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Пасля рэвалюцыі_2
Пасля рэвалюцыі_2
Пасля рэвалюцыі_2
Ebook33 pages20 minutes

Пасля рэвалюцыі_2

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Дзікі, стараверы, вясковыя вар'яты і зімовая рыбалка з велічэзнымі шчупакамі - усё гэта, таксама, Беларусь, якой вы, можа, і не бачылі. Пальцы набіраюць моц, вобраз набірае фарбы. Запрашаем усіх у гэтую атмасферу.

LanguageБеларуская мова
Release dateMar 24, 2017
ISBN9781370634118
Пасля рэвалюцыі_2
Author

Uladzimir Krumin

Уладзімір Крумін нарадзіўся ў Гародні, шмат часу праводзіў у вёсках сваіх бацькоў, што знаходзяцца ў Браслаўскім і Міёрскім раёнах. Піша тэксты песень, вершы і прозу. Вакаліст гурта "Здань".

Related to Пасля рэвалюцыі_2

Related ebooks

Related categories

Reviews for Пасля рэвалюцыі_2

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Пасля рэвалюцыі_2 - Uladzimir Krumin

    Пасля рэвалюцыі

    Частка 2

    By Uladzimir Krumin and Anna Lusterka

    Copyright 2017 Uladzimir Krumin

    Smashwords Edition

    Smashwords Edition, License Notes

    This ebook is licensed for your personal enjoyment only. This ebook may not be re-sold

    or given away to other people. If you would like to share this book with another person,

    please purchase an additional copy for each recipient. If you’re reading this book and did

    not purchase it, or it was not purchased for your use only, then please return to your

    favorite ebook retailer and purchase your own copy. Thank you for respecting the hard

    work of this author.

    Паўночны дзік

    ...I would that the boar without bristles had come from the West

    And had rooted the sun and moon and stars out of the sky

    And lay in the darkness, grunting, and turning to his rest.

    (W.B. Yeats)

    З хмызняку паказаўся лыч. Зрэнкі Сашкі павялічыліся, а подых стаў больш глыбокім і рэдкім. Палец пяшчотна абняў курок, лашчучы яго з двух бакоў, і, здаецца, усё цела стрэльбы адгукнулася на пяшчоты і напружылася. Дзік быў велічэзны. Ужо не першы такі на Сашкавым рахунку: паміж паляўнічымі хлопец лічыўся майстрам ці Jägermeister, як аднойчы назвалі яго паляўнічыя з Нямеччыны. Лыч, тым часам, ператварыўся ў галаву, галава ў чорнае цела. Галава-грудзі — ішла аўтаматычная каманда ад мозга снайпера, які прайшоў Данбас: рукі слухаліся, кропка прыцэла прыляпілася да жывёліны, як гніда да валасоў.

    Дзік пачаў прынюхвацца. Зрок заўсёды здраджваў свінням, а вось нюх — ніколі. У паветры пахла нечым незразумелым, і дзік гэта дакладна адчуў. Сашкава засідка на дрэве была арганізаваная з ўсёй хваравітай прафесійнай скрупулёзнасцю: сам паляўнічы

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1